ХАЛАДЗІ́ЛЬНАЯ ЎСТАНО́ЎКА,
комплекс абсталявання для атрымання падтрымання ў ахалоджвальных памяшканнях, целах або рэчывах
Холад ад Х.у. да спажыўца падаецца звадкаваным або сціснутым холадагентам (непасрэднае ахаладжэнне) ці ахалоджаным цепланосьбітам (ахаладжэнне холаданосьбітам). Звычайна размяшчаюцца ў будынку, дзе і спажыўцы холаду, часам у асобным — халадзільнай станцыі.
С.Я.Дзям’янаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)